Анімацыйныя праграмы

Дзіцячыя і дарослыя анімацыйныя праграмы – адзін з першых накірункаў, распрацаваных і распачатых Шляхецкім тэатрам некалькі гадоў таму.

Галоўная задача анімацыйных праграм – даць магчымасць гасцям ператварыцца з пасіўнага гледача ў паўнавартаснага саўдзельніка гістарычнага дзеяння. Толькі такі падыход гарантуе максімальна глыбокае і эфектыўнае пагружэнне ў родную гісторыю і максімальную колькасць пазітыўных эмоцый.

Усе нашы анімацыйныя праграмы падзяляюцца на некалькі відаў:

1. Тэматычныя анімацыйныя праграмы. Звычайна мы рыхтуем іх да пэўных дат – Новаму Году, Масленіцы, Хэлоўіну і г.д.
2. Гісторыка-спартыўныя тым-білдынгавыя (камандаўтвараючыя) гульні. Спалучаюць у сабе невялікае, але эфектыўнае пагружэнне ў беларускае шляхецкае мінулае з поўнавартаснымі камандаўтвараючымі гульнямі на свежым паветры з акцэнтам на гістарычныя, традыцыйныя забавы.
3. Забаўляльныя анімацыйныя праграмы. Частка складаных праграм па прыёме гасцей, правядзенні маштабных карпаратыўных святаў з “вулічнай” часткай і г.д.

Наш шматгадовы досвед дапаможа падабраць альбо стварыць спецыяльна пад Вас любую анімацыйную праграму менавіта для Вашага выпадка з улікам месца правядзення, асаблівасцяў аўдыторыі, асноўных мэтаў праграмы.

Анімацыйныя праграмы ў Галерэі >>>