Літвінскі крупнік

Маем радасную навіну! Мы адрадзілі тэхналогію вырабу легендарнага літвінскага напою, што называўся крупнікам!Наша альтэрнатыва еўрапейскім пуншам ды глінтвейнам з даўжэразнай гісторыяй цяпер ужо не “байка са склепу”, ёю можна пагуляць на святло ў кілішку, яе можна пакаштаваць на смак на нашых праграмах!

Неад’емнай часткай культуры крупніка ў нашай гісторыі была асаблівая цырымонія сумеснага прыгатавання крупніка гаспадыняй шляхецкага двара разам з гасцямі. Стаць яе ўдзельнікам можна таксама на нашых праграмах для дарослых груп.
Ну, а пакуль прапануем хоць адным вокама зірнуць на тое, як гэта можа адбывацца, і які ён, наш адроджаны крупнік:
Фотасэт 1, фотасэт 2, фотасэт 3, фотасэт 4.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *