Вяселле

Шляхецкі тэатр прапануе поўны спектр паслуг па арганізацыі вяселляў.

Самыя папулярныя варыянты:


1. Шляхецкае вяселле “пад ключ” – поўны камплект усяго неабходнага для арганізацыі і правядзення вясельных урачыстасцяў у шляхецкай стылістыцы.

Падрабязна аб шляхецкіх вяселлях "пад ключ" >>>

Сцэнар кожнага вяселля – абсалютна ўнікальны, ствараецца з улікам густаў і пажаданняў Замоўцы. У агульным, найбольш поўным выпадку праграма складаецца з наступных блокаў:

  • Урачыстая сустрэча маладых/гасцей/вясельнага поезда з жывой музыкай у гістарычных касцюмах;
  • Цырымонія рэгістрацыі шлюбу у гістарычнай стылістыцы у прысутнасці афіцыйнага прадстаўніка ўлады альбо без яго;
  • Арганізацыя шляхецкай фотазоны з прадастаўленнем поўнага камплекта рэквізіта для маладых і/альбо гасцей;
  • Унікальны вясельны рытуал, які складаецца з 5-7 рэальных гістарычных вясельных рытуалаў – мара вясельнага фатографа плюс эксклюзіўныя ўспаміны для маладых і гасцей;
  • Цырыманіяльны ўваход маладых у залу;
  • Поўная зальная праграма ў шляхецкім стылі, якая ўключае:
    • работу вядучага ў старадаўнім строі;
    • работу гукааператара;
    • работу артыстаў, танцораў, аніматараў;
    • некалькі шоў-блокаў у гістарычнай і сучаснай стылістыцы;
    • гістарычныя вясёлыя конкурсы і забавы;
    • паказальныя баі на старадаўняй зброі;
    • дынамічныя танцы пад жывую музыку;
    • арганізацыю фота кутка ў залі са старадаўняй зброяй, музычнымі інструментамі, шляхецкімі касюмамі;
    • усё неабходнае гукавое і светлавое абсталяванне.
  • Гістарычныя забавы для гасцей у перапынках зальнай праграмы.

Увага! Гэты варыянт – рэальны шанец зэканоміць сродкі без аніякіх хібаў у якасці! Шляхецкі тэатр валодае вялікім наборам усяго неабходнага ад касцюмаў і старадаўняй зброі да сваіх музыкаў і танцораў, у выніку чаго спрацоўвае “закон опта”, які адчувальна патанняе праграму. Па жаданні Замоўцы магчыма дапоўніць вечар канцэртамі вядомых музычных гуртоў, такіх як “Стары Ольса”, “Літы Талер”, “Irdorath” і іншых, запрашэнне якіх мы таксама бяром на сябе.

[collapse]


2. Шляхецкая шоу-праграма – забаўляльная праграма працягласцю ад 30 хвілін да 1 гадзіны, якая можа стаць адной з частак Вашага корпоратива.

Падрабязна пра шляхецкія шоў-праграмы >>>

Варыянт для тых, хто не гатовы цалкам пагрузіцца ў незнаёмую атмасферу, аднак хоча дадаць “пярчынку” ў сваё свята, здзівіць гасцей не звыклымі ўсім цыганамі, казачкамі ці парадыстамі, а сапраўднай беларускай шляхтай ў багатых гістарычных строях, пры сапраўднай зброі і шляхецкім красамоўстве. Праграма ўвесь час змяняецца і расце, аднак у агульным выпадку гасцей Вашага вечара чакаюць:

[collapse]


3. Гістарычны вясельны рытуал – комплекс старадаўніх вясельных рытуалаў працягласцю ад 40 хвілін да 1 гадзіны, які можа стаць “разынкай” любой вясельнай праграмы.

Падрабязна пра гістарычны вясельны рытуал >>>

Унікальны, распрацаваны Шляхецкім тэатрам на аснове вывучэння рэальных вясельных традыцый, комплекс рытуалаў. Звычайна праводзіцца паміж цырымоніяй выязной рэгістрацыі і пачаткам зальнай праграмы. Дазваляе зрабіць Ваш дзень па-сапраўднаму непаўторным, падараваць і самім маладым, і гасцям незабыўныя ўражанні, і часта і першае знаёмства з сапраўднымі, на жаль, амаль забытымі всяельнымі традыцыямі продкаў. А яшчэ – напоўніць вясельны альбом сапраўды эксклюзіўнымі фота!
Набор рытуалаў змяняецца ў залежнасці ад пажаданняў Замоўцы і асаблівасцяў месца правядзення. Мы падбяром для Вас тое з напаўзабытага вясельнага спадкаемства, што дазволіць Вашаму дню стаць па-сапраўднаму незабыўным!
Для Вас працуюць некалькі артыстаў у гістарычных шляхецкіх строях, пры шляхецкай зброі і аксэсуарах. Увесь рытуал суправаджаецца href=”http://szlachtycz.by/zhivaya-muzyka/”>жывой музыкай.

[collapse]


4. Шляхецкія забаўляльныя блокі – відовішчныя міні-шоў і інтэрактыўныя прадстаўленні і гульні, прысвечаныя розным бакам старадаўняй шляхецкай культуры. Могуць выкарыстоўвацца ў самых розных момантах любых праграм для стварэння ўнікальнай атмасферы даўніны і гістарычнасці.

Падрабязна пра шляхецкія забавы >>>

Шляхецкі тэатр ужо больш за пяць гадоў займаецца вывучэннем і адраджэннем старадаўніх беларускіх шляхецкіх традыцый, забаў, гульняў і многіх іншых цікавых, напаўзабытых бакоў шляхецкай культуры. Практычна ўсе нашы напрацоўкі могуць быць выкарыстаны ў якасці незвычайнага, захапляльнага дадатку да любой праграмы. Мы рады прапанаваць Вам наступныя забаўляльныя блокі:

  • Старадаўнія гульні і забавы для гасцей – “Чарка на лязе” з міні-спектаклем, “Вясёлы сурмар”, “Галава турка”, “Татарская страла”, “Цяжкі куфаль”, “Каралеўская капэла” і іншыя;
  • Паказальныя шляхецкія танцы пад жывую музыку;
  • Вясёлыя майстар-класы па старадаўніх шляхецкіх танцах пад жывую музыку;
  • Паказальныя баі на шаблях у поўны кантакт;
  • Атракцыён “Шляхецкае паляванне”;
  • Гульня-дэгустацыя “Вясёлая рагатуўка”;
  • Шляхецкая фотазона і інтэрактыўная кропка з прымеркай шляхецкіх касцюмаў і старадаўняй зброяй ды інш.

[collapse]


Шляхецкія вясельныя праграмы ў Галерэі >>>