Сустрэча дэлегацый

Даволі часта здараюцца сітуацыі, калі неабходна прадставіць родную краіну, яе гісторыю і культуру так, каб не было “крыўдна за дзяржаву”. Шляхецкі тэатр мае вялікі досвед у прадстаўнічым накірунку і гатовы падзяліцца ім са сваімі Замоўцамі і іх гасцямі.

Мы рады прапанаваць свае паслугі ў сітуацыях, калі Вам неабходна:

  • Сустрэць замежную дэлегацыю любой ступені значнасці і “афіцыйнасці”;
  • Сустрэць дзелавых партнёраў з-за мяжы любой ступені аддаленасці;
  • Арганізаваць прадстаўнічую ўрачыстую частку з’езда, сімпозіўма, канферэнцыі, семінара;
  • Арганізаваць дастойны прыём любых афіцыйных прадстаўнікоў;
  • Стварыць урачыстую атмасферу падчас уручэння ўзнагарод альбо падпісання афіцыйных дакументаў;
  • Стварыць пазітыўнае, незвычайнае ўражанне на самых розных гасцей з любой кропкі свету.

У нашых праграмах па сустрэчы гасцей задзейнічаны артысты Шляхецкага тэатра ў гістарычных касцюмах і пры гістарычных аксэсуарах, заўсёды выкарыстоўваецца жывая традыцыйная музыка, конны эскорт і старадаўнія рытуалы, звязаныя з сустрэчай гасцей
.
Шляхецкі тэатр гатовы арганізаваць урачыстую сустрэчу на самых розных лакацыях:

  • у аэрапорце;
  • у Вашым офісе;
  • у зале, дзе адбываецца мерапрыемства (канферэнцыя, сімпозіум і г.д.);
  • на турыстычным комплексе, сядзібе, музеі, дзе адбываецца сустрэча гасцей, ды інш.

Шляхецкі тэатр – крэатыўная гістарычная альтэрнатыва “штампаваным” дзяўчатам непаразумелага ўросту з фальклёрнай самадзейнасці!

Сустрэча дэлегацый у Галерэі >>>