Лучный тир

Шляхецкі тэатр прапануе арганізацыю лучнага ціра для гасцей Вашага свята.

На працягу многіх гадоў мы бавім нашых гасцей і ўдзельнікаў праграм старадаўнім заняткам — стральбой з лука і арбалета.

Наш цір абсталяваны і ўкамплектаваны ўсім неабходным — сеткай для лова стрэл, некалькімі відамі лукаў для дарослых і дзяцей, арбалетам.

Лучны цір ад Шляхецкага тэатра можа стаць як асобным конкурсам для гасцей Вашага свята, так і проста магчымасцю цікава правесці час да пачатку любой зальнай праграмы альбо падчас перапынка ў ёй. Не абыходзяцца без лучнага спаборніцтва і любыя камандаўтвараючыя гульні, дзіцячыя святы, карпаратывы.

Запрашаейце нас, і мы дазволім Вашым гасцям адчуць сябе сапраўдным сярэдневечным Робін Гудам!